У Мінску 25 сакавіка прайшлі тры маршы з бел-чырвона-белымі сцягамі (Відэа)

У той час, як цэнтр Мінска на Дзень Волі 25 сакавіка быў аточаны сіламі АМАПа і спецтэхнікі, некалькі акцый прайшлі ў мікрараёнах горада, распавядае «Свабода».

3f23a60c_dbcb_4d61_b8d1_e9d33196a8f7_w1023_r1_s.webp

Ад раніцы ў Мінск сагналі вайсковую тэхніку і аўтазакі, вуліцы патрулявалі міліцыя і «людзі ў цывільным». Удзень у розных частках праспекту Незалежнасці, а таксама на Пушкінскай прайшлі кропкавыя затрыманні.

Нягледзячы на гэта, у некалькіх раёнах Мінска ўсё ж прайшлі невялікія маршы. Першымі калонай выйшлі людзі з нацыянальнымі сцягамі ў раёне Роварнага завода.

Пазней стала вядома пра невялікі марш у Малінаўцы.

А ўвечары марш прайшоў у Вайсковым гарадку, што пад мінскім Уруччам.

Больш інфармацыі пра сённяшнія падзеі глядзіце тут.