У мінскім мікрараёне «Зялёны Луг» праблемы з водазабеспячэннем

У сталічным мікрараёне «Зялёны Луг» паўсталі перабоі з вадой — праблема закранула дамы па вуліцах Някрасава, Бяды, Сурганава, Гамарніка, Мірашнічэнкі і Кальцова, паведамляе афіцыйны тг-канал ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

voda_2.jpg

Прычынай перабояў з водазабеспячэннем стала адключэнне электраэнергіі ў сетцы Мінскэнерга «Мінскія кабельныя сеткі». Праз гэта адбыўся часовае спыненне абсталявання помпавых станцый 2-га пад'ёма «Бараўляны» і РПНС «Някрасава».

Калі будуць ліквідаваныя непаладкі, не паведамляецца.

Паводле reform.by.