У мінскіх ліфтах усталююць камеры відэаназірання
Пры замене ліфтавага абсталявання ў жылфондзе ўсталёўваюць новыя кабіны, абсталяваныя відэакамерамі. Магчымасць выкарыстання прылад відэаназірання абмяркоўвалі падчас пасяджання ў Менгарвыканкаме рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Аднак пакуль камеры не падключаны. Па словах галоўнага інжынера ўстановы «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Сяргея Рубанава, тыя ліфты, якія заменяць у 2020-м, будуць поўнасцю аснашчаны неабходным абсталяваннем для працы відэаназірання. Што тычыцца пад'ёмнікаў, абноўленых у 2018 і 2019 гадах, цяпер прапрацоўваецца магчымасць запуску і там сістэмы відэаназірання.
Замена ліфтаў са звышнарматыўным тэрмінам працы ў сталіцы павінна быць завершана ў 2020 годзе. Для гэтага ў жылфондзе неабходна ўсталяваць яшчэ 2 095 новых кабін.