У Мінск ляціць другі «васільковы» Boeing кампаніі «Белавія» (фота)

У Мінск ляціць другі «васільковы» Boeing кампаніі «Белавія». Як паведаміў на старонцы ў Фэйсбуку намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Ігар Чаргінец, самалёт прызямліўся на дазапраўку ў Ісландыі і сёння ўвечары будзе ў Беларусі.

Фота: belavia.by

Фота: belavia.by


Да перагону ў Мінск самалёт у новай ліўрэі прайшоў выпрабаванні ў ваколіцах амерыканскага Сіэтла.
Першы Boeing 737-800 прыбыў у Беларусь у сярэдзіне жніўня. Трэці лайнер чакаюць у канцы снежня.

boeingbelavia.jpg


Паводле euroradio.fm