У Маскве затрымалі байца Аляксея Кудзіна
У Маскве затрыманы чэмпіён свету, кікбоксер Аляксей Кудзін. Цяпер яго чакае экстрадыцыя ў Беларусь.
![kudzin_1024x679.jpg kudzin_1024x679.jpg](/img/v1/images/kudzin_1024x679.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра затрыманне Аляксея Кудзіна ў Маскве паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
Неаднаразовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу абвінавачваюць у тым, што ён 10 жніўня ў Маладзечне падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі і ўжываў да іх сілу. У прыватнасці, калі да байца падбеглі амапаўцы, распылілі газ і пачалі збіваць дубінкамі, ён адказаў. Ды так, што аднаго з іх, як сцвярджала праўладнае медыя, Кудзін накаўтаваў.
![«Я даў сабе ўстаноўку: будуць біць — буду біць у адказ». Першае інтэрв'ю байца Кудзіна пасля ўцёкаў з Беларусі «Я даў сабе ўстаноўку: будуць біць — буду біць у адказ». Першае інтэрв'ю байца Кудзіна пасля ўцёкаў з Беларусі](/img/v1/images/bye63e95b4c8e.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Аляксей Кудзін знік у дзень пачатку судовага пасяджання па сваёй крымінальнай справе раніцай 19 лістапада. Паведамлялася, што нейкі час ён быў у Францыі.