У Літве затрымалі чарговую групу мігрантаў з боку Беларусі
Два з паловай дні да гэтага на беларуска-літоўскай мяжы было спакойна.
Сямёх іракцаў, якія перайшлі беларуска-літоўскую мяжу па-за пунктам пропуску, затрымалі а 2-й гадзіне ночы ў Ігналінскім раёне. Усе яны папрасілі прытулку ў Літве, паведамляе «Свабода» са спасылкай на літоўскіх памежнікаў.
Усяго з Беларусі ў Літву сёлета трапілі 515 нерэгулярных
мігрантаў. З іх 336 іракцаў, 46 іранцаў, 42 сірыйцы, 39 беларусаў, 17
расійцаў, 11 туркаў, 10 шрыланкійцаў, а таксама таджыкі, аўганцы, еменцы, егіпцяне і самаліец. За ўвесь мінулы год у Літве затрымалі 81 мігранта.