У Літве затрымалі беларускія цыгарэты на 180 тысяч еўра
9 лютага літоўскія мытнікі перахапілі партыю беларускіх цыгарэт. Увечары грамадзянін Беларусі прыбыў у пункт пропуску «Мядзінінкай» на грузавіку. Ён заявіў, што едзе парожнім забраць груз у Вільні.
Аўтамабіль адправілі на рэнтген і знайшлі схованку. За
фальшсценкай былі схаваныя 50 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт «Minsk» і «NZ Gold».
Іх кошт ацэньваецца ў 180 тысяч еўра, паведамляе літоўская мытня.
Вядзецца расследаванне. Кіроўцу вызвалілі пад заклад.
Паводле reform.by.