У Курапатах усталявалі новыя крыжы (фота)

Акрывісты Руху «За Свабоду», Таварыства Аховы Помнікаў ды неабыякавыя грамадзяне прыбралі тэрыторыю ды ўкапалі чатыры новыя крыжы з боку пасёлку Сонечны.

aktyvisty___ahulnae_fota_logo.jpg


Крыжы былі ўсталяваныя каля ямаў, дзе на мяжы 1980-90-х праводзіліся археалагічныя раскопкі і былі знойдзеныя парэшткі растраляных у перыяд з 1937 па 1941 гады. З саміх ямаў было выцягнута багата смецця, у тым ліку бітае шкло ды металалом. Працу каардынаваў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.

novy_kryz_perad_ustaljavannem___prykladna_metr_apynecca_pad_zjamljoju_logo.jpg

Новы крыж перад усталяваннем — прыкладна метр апынецца пад зямлёю
Уся аперацыя, паводле ўдзельнікаў, заняла каля месяцу: выезд на мясцовасць, выбар месца, збор грошаў, закупка матэрыялу, распіл ды прапітка, ну і, нарэшце, усталяванне. Пляцоўка ля дарогі з боку пасёлка Сонечны была абраная невыпадкова: з гэтага боку найбольш старых спарахнелых крыжоў, новых тут амаль няма. З боку МКАДу сітуацыя нашмат лепшая. 


Першапачаткова крыжы меліся быць укапаныя па перыметры, бліжэй да дарогі. Але згодна актывісту КХП-БНФ Алесю Чахольскаму, які не першы год займаецца мемарыялам Курапаты, па перыметры неўзабаве маюць паўстаць металічныя крыжы, якія не будзе патрэбы змяняць раз на 10-15 год. Частка сродкаў на металічныя крыжы ўжо сабраная, але поўнай сумы дагэтуль няма.