У Горадні забаранілі святкаваць Дзень волі ў гарадскім парку
Мясцовыя ўлады адмовілі арганізатарам святкавання ў праве зладзіць Дзень Волі ў гарадскім парку, паведамляе Белсат.
«У парку імя Ж.-Э. Жылібера правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца», – гаворыцца ў адказе на зварот.
Чыноўнікі матывавалі адмову, спаслаўшыся на рашэнне гарвыканкаму «Аб месцах правядзення масавых мерапрыемстваў у Горадні» ад 2011 года. Парк імя Жылібера не ўваходзіць у спіс месцаў, дзе дазволена праводзіць такія мерапремствы. Магчыма, што чыноўнікі прапануюць заяўнікам іншае месца для святкавання Дня Волі.