Лукашэнка пра Дзень Волі: Святкавання на стадыёне Дынама не будзе
"Навошта вы лезеце на стадыён "Дынама"? Гэта асабістая абраза для мяне", — абурыўся кіраўнік Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».
"Святкавання на стадыёне Дынама не будзе. Гэта я вам адказна кажу", — так адказаў Аляксандр Лукашэнка на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё Змітра Лукашука пра сёлетняе святкаванне Дня Волі.
"Навошта вы лезеце на стадыён "Дынама"? Гэта асабістая абраза для мяне", — абурыўся кіраўнік Беларусі. Ён заявіў, што ў гэты стадыён уклалі рошы, каб падрыхтаваць яго да ІІ Еўрапейскіх гульняў.
"Збірайцеся на Бангалор. Стагоддзе — вялікая дата! — адсвяткавалі, цяпер адзначайце там, дзе належыць", — паведаміў Лукашэнка.