У Гомелі ўключылі першую ў Беларусі піксельную навагоднюю ёлку (фота, відэа)
Галоўную ёлку запалілі на цэнтральнай плошчы Гомеля. Навагодняе дрэва вышынёй у 32 метры ўпрыгожыла першая ў краіне піксельная гірлянда, якая складаецца з 120 тысяч ультраяркіх пікселяў дыяметрам 40 сантыметраў.
Новая піксельная канцэпцыя дазваляе праецыраваць на ёлку не толькі малюнкі, але аніміраваныя відэаролікі.
Наталля Ашэка, gomel.today