У Гомелі пачалі судзіць светлагорскіх «рэйкавых партызан». Ім пагражаюць вялікія тэрміны

Сёння ў Гомельскім абласным судзе пачалі разглядаць крымінальную справу супраць палітвязняў Дзмітрыя Равіча, Дзяніса Дзікуна і Алега Малчанава. Судовы працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Анатоль Сотнікаў, паведамляюць праваабаронцы.

1_604.jpg

Іх абвінавачваюць у падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі «Жэрдзь-Астанкавічы» 28 лютага. Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін — Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны).

Палітвязням выстаўленыя абвінавачванні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, які пацягнуў цяжкія наступствы, якія ствараюць пагрозу гібелі людзей і прычыненне ім цялесных пашкоджанняў).

17 чэрвеня Дзікуна, Равіча і Малчанава ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў».

Важна адзначыць, што светлагорскім «партызанам» не можа быць прызначана смяротнае пакаранне, бо іх затрымалі 4 сакавіка — да ўступлення ў сілу адпаведных паправак у Крымінальны кодэкс 29 траўня.