У Гомелі асудзілі выкладчыкаў універсітэтаў

11 верасня Вадзім Бельскі, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту імя П. Сухога, выйшаў да ВНУ з адзіночным пікетам у падтрымку шахцёра Юрыя Корзуна. Яго затрымала міліцыя, а суд пакараў арыштам на 3 дні, перадае Радыё Свабода.

БелДУТ. Фота: natal.by

БелДУТ. Фота: natal.by

У падтрымку Вадзіма Бельскага выйшлі студэнты, выкладчыкі і неабыякавыя людзі. Пасля акцыі былі затрыманыя выкладчык БелДУТ, гісторык і краязнаўца Яўген Малікаў і намеснік дэкана тэхнічнага ўніверсітэту ім П. Сухога Уладзімір Быстранкоў. Намесніка дэкана, па сведчанні тых, хто быў з ім у ізалятары часовага ўтрымання, забралі проста з лекцыі супрацоўнікі міліцыі. Сёння суд Навабеліцкага раёна пакараў намесніка дэкана штрафам у памеры 270 рублёў.
У будынку Чыгуначнага РАУС сёння судзілі шэраг затрыманых, у тым ліку выкладчыка БелДУТ Яўгена Малікава. Ён атрымаў 5 дзён арышту