«У другім класе ўжо чытаў Дзюма». Бацька Максіма Знака расказаў пра сына (відэа)
Юрысту-палітвязню, якому пагражае 12 гадоў, сёння споўнілася 40.
![814937db7afef419fb74042caa272437.jpg 814937db7afef419fb74042caa272437.jpg](/img/v1/images/814937db7afef419fb74042caa272437.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юрысту Максіму Знаку, якога зараз судзяць разам з Марыяй Калесснікавай (абодвум пагражае да 12 гадоў зняволення), сёння споўнілася 40 гадоў. З гэтай нагоды пра сына на добрай беларускай мове распавёў яго бацька Аляксандр Знак. Відэа запісала прэс-служба Віктара Бабарыкі.