У Берасцейскай вобласці на зборах загінуў ваеннаабавязаны
Міністэрства абароны паведаміла аб смерці ваеннаабавязанага і выразіла спачуванне родным і блізкім памерлага.
Са словаў ведамства, смерць Васілія Іванавіча Паплаўскага адбылася ў выніку "сардэчнай недастатковасці". Мінаабароны паабяцала аказаць родным дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Ва УСК па Брэсцкай вобласці ўдакладнілі, што мужчына 1973 года нараджэння памер на тэрыторыі адной з воінскіх частак.
Напрыканцы студзеня ў Беларусі пачаўся прызыў з запасу.
Паводле tut.by