У «Белсаце» заявілі, што працягнуць працу, нягледзячы на вызнанне медыя экстрэмісцкім
Заяву ад імя тэлеканала зрабіў намеснік дырэктара Аляксей Дзікавіцкі.
«Белсат» працягне працу, нягледзячы на тое, што сёння сайт канала і яго старонкі ў сацсетках былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
«Людзі, якія цяпер трымаюць уладу ў Беларусі называюць экстрэмістамі ўсіх тых, хто выступае супраць гвалту і тэрору, супраць скрадзеных выбараў. А гэта значыць, пераважную большасць уласных грамадзянаў. Насамрэч экстрэмістамі трэба назваць тых, хто тысячамі бярэ ў палон сваіх грамадзянаў, кідае ў турмы, змушае пакінуць радзіму.
У сітуацыі
татальнага прававога дэфолту ў Беларусі, калі не працуюць законы, цяжка назваць
гэтае рашэнне легітымным. Тым больш няма сэнсу яго абскарджваць. «Белсат» будзе
працягваць працаваць, мы будзем надалей несці незалежную інфармацыю
па-беларуску і без цэнзуры нашым шаноўным гледачам і чытачам. І аніякі суд нам
гэтага не забароніць. Праўда на нашым баку! Заставайцеся з «Белсатам!» Наша
возьме», — сказаў намеснік дырэктара «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі.