У Белгарадзе выявілі яшчэ адну авіябомбу — недалёка ад месца, дзе пазаўчора адбыўся выбух
У 250 метрах ад месца, дзе выбухнула бомба, якую згубіў Су, знойдзены яшчэ адзін авіяцыйны боепрыпас. Пашанцавала! Ён не разарваўся. Улады зладзілі эвакуацыю жыхароў 17 дамоў.
Бомба ў Белгарадзе, якую абясшкодзілі сёння, — гэта не паўтор навіны пра выбух расійскай бомбы, якую над расійскім горадам скінуў самалёт ВПС РФ. Гэта яшчэ адна бомба!
Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што авіябомбу з тэрыторыі жылога сектара вывезлі. "Людзей пачынаем паступова вяртаць у іх кватэры", — напісаў ён.
Увечары 22 красавіка губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што бомбу вывезлі на палігон і знішчылі.
Што здарылася?
Сапёры ў Белгарадзе выявілі авіябомбу недалёка ад месца выбуху боепрыпасу, які раней упаў з СУ-34. Пра гэта паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.
Паводле звестак тэлеграм-канала «Пад'ём», бомба была выяўленая прыкладна за 250 метраў ад месца выбуху першай авіябомбы, якая выбухнула з-за «няштатнага сходу авіяцыйнага боепрыпасу» падчас пралёту Су-34 над Белгарадам, як заявіла Мінабароны РФ.
Дом, побач з якім знайшлі новы «выбухованебяспечны прадмет», знаходзіцца за 250 метраў ад месца падзення авіябомбы. Паміж гэтымі пунктамі знаходзіцца яшчэ адна шматпавярхоўка.
Па словах Гладкова, выбухатэхнікі, як і планавалі, абясшкодзілі бомбу на палігоне.
Аднак дзеля таго, каб гэты бомбу вывезці, аператыўны штаб прыняў рашэнне аб эвакуацыі 17 шматкватэрных дамоў, размешчаных у радыусе 200 метраў ад месца выяўлення авіяцыйнага боепрыпасу.
Губернатар паведаміў, што ў рамках эвакуацыі з месца працы сапёраў у цэнтры Белгарада трэба было вывезці каля трох тысяч чалавек. Для гэтага выдзелена 90 адзінак тэхнікі, на ёй жыхароў вырашылі перавезці ў пункты часовага размяшчэння. "Усе дамы, з якіх вывозім жыхароў, будуць знаходзіцца пад аховай паліцыі», — паабяцаў губернатар.
Паводле тэлеграм-канала Baza, новая знойдзеная авіябомба знаходзілася пад зямлёй на глыбіні каля сямі метраў. Верагодна, гэта савецкая ФАБ-500. Авіяцыйны боепрыпас папчалі выкопваць з зямлі пасля заканчэння эвакуацыі.
Каля сямі гадзін вечара ў суботу стала вядома, што авіябомба, знойдзеная ў цэнтры Белгарада, знішчаная на палігоне.
Нагадаем, у Белгарадзе ўвечары 20 красавіка адбыўся выбух. У Су-34, які пралятаў над Белгарадам, «адбыўся няштатны сход боепрыпасу». У выніку, па даных мясцовых уладаў, пацярпелі тры чалавекі, былі пашкоджаныя жылыя дамы і аўтамабілі, паваленыя слупы лініі электраперадачы.
Заслужаны
вайсковы лётчык Расіі палкоўнік Генадзь Бакулін пракаментаваў выданню “Фантанка”,
што магло здарыцца з бомбамі. Ён сказаў, што, што сход бомбаў або бакаў з
самалётаў падчас вучэбна-трэніровачных палётаў — не такая рэдкая рэч. Але там
былі ўсё ж несапраўдныя бомбы.
— Я аналізаваў гэты выпадак. Гэта адбылося над Белгарадам, бомба якая плануе, гэта значыць яна скідаецца з вялікай вышыні, на далёкасць яна можа і 40, і 50 кіламетраў даляцець. Белгарад недалёка ад мяжы з Украінай. Не ведаю, якая мэта была ў гэтага экіпажа. [Магчыма] нейкая мэта не так далёка ад мяжы. Падчас пралёта над Белгарадам яны былі на вялікай вышыні. Калі [мэта] недалёка ад мяжы — гэта якраз час падрыхтоўкі для прымянення бартавой зброі. А што атрымалася? Ці няправільна экіпаж спрацаваў, ці нейкія тэхнічныя дэталі, якія былі на зямлі да палёту.
Такіх выпадкаў было шмат. Скідалі і падвесныя бакі, і боепрыпасы, за маё лётнае жыццё (53 гады службы. — Рэд.) шмат было выпадкаў і вядомых мне, здаралася такое і са мной…
Аднак адразу не магу ўспомніць, каб з боекамплектам, але ведаю, што было вельмі шмат выпадкаў, калі з-за няправільнай працы экіпажа бомбы ці нешта іншае зрывалася... гэта чыстая тэхнічная памылка экіпажа.
— Але, калі па вашай логіцы, то атрымліваецца не «выпусцілі», а «прамахнуліся»?
— Не, не. Яны не скідалі нічога, яны толькі ўключалі, каб далей прыцэльна скінуць па цэлі.
— Ці могуць закрыць палёты з боекамплектам над гарадамі праз гэта?
— Ну, пачакайце, у нас жа ёсць заканадаўства. Дапусцім, над Масквой у нас ваенныя самалёты не лятаюць, асабліва з узбраеннем. Ёсць забароненыя зоны, мы не можам лётаць над АЭС, і іншыя забароненыя зоны…
Паводле Медуза, РБК, www.fontanka.ru, сацсетак