У Беларусі за суткі 1456 новых выпадкаў COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвясціла аб 1456 новых выпадках COVID-19. З пачатку пандэміі іх было выяўлена 684 628.

screenshot_28_870x579.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 1754 пацыенты. Ачунялі 676 388 чалавек з пацверджаным раней захворваннем, піша REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, памерлі 5385 пацыентаў з каронавірусам. За суткі памерлі 14 чалавек.

Усяго правялі 10 821 178 тэстаў, з якіх з учорашняга дня — 25 581.