У Беларусі з'явяцца грамадскія інспектары
У Беларусі на базе Камітэта дзяржкантролю будзе створана сістэма грамадскіх інспектараў. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/kamitet_dzjarzkantrolju_fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Грамадскімі інспектарамі могуць стаць грамадзяне Беларусі ад 25 гадоў і старэйшыя, «здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасцях аказваць садзейнічанне кантралюючым органам», паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. Інспектары будуць выконваць свае абавязкі на грамадскіх пачатках у вольны ад асноўнай працы або вучобы час.
«Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадскія аб'яднанні могуць уносіць прапановы аб прыцягненні іх членаў да працы ў якасці грамадскіх інспектараў, у тым ліку для выканання сацыяльна-значных задач, напрыклад, маніторынгу коштаў на тавары першай неабходнасці, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Кіраваць дзейнасцю грамадскіх інспектараў будзе Камітэт дзяржкантролю.