У Беларусі з’явіўся свой штам COVID-19
Як паведамляе «Радыё Рацыя», пра гэта піша дзяржаўны рэсурс sb.by са спасылкай на загадчыка лабараторыяй біябяспекі патагенных мікраарганізмаў Анатоля Красько.
— Ёсць злёгку відазменены варыянт мясцовага паходжання, які адаптуецца да нашай папуляцыі, — расказаў суразмоўца выданню.
Паводле слоў Анатоля Красько, беларускі варыянт кавіда менш агрэсіўны ў параўнанні з індыйскім, аднак вучоныя не выключаюць, што ў папуляцыі таксама можа ўзнікнуць эфектыўны вірус, які ўхіляецца ад імуннага адказу.
Цяпер у Беларусі цыркулюе брытанскі варыянт кавіда і тыя штамы, што былі завезены раней. Індыйскі штам медыкі пакуль не выявілі.