У Беларусі з’явіцца камісія, якая будзе «правяраць» замежныя медыі
Урад зацвердзіў працэдуру правядзення «экспертызы прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі» на адпаведнасць патрабаванням беларускага заканадаўства. Пра гэта паведаміў Белсат.

Адмысловая экспертыза прадугледжваецца пастановаю Савету міністраў Беларусі ад 9 лістапада 2018 г. № 805.
Экспертызу будзе праходзіць «прадукцыя замежнага СМІ», якая будзе распаўсюджвацца ў Беларусі, паведамляе government.by.
Падставаю для правядзення экспертызы будзе зварот медыяў у Міністэрства інфармацыі з просьбаю дазволіць распаўсюджваць інфармацыю ў Беларусі. Экспертызу будзе ладзіць камісія, якую ўзначаліць першы намеснік Мінінфарм Павел Лёгкі.
Камісія будзе правяраць кантэнт медыяў на наяўнасць прапаганды наркотыкаў, вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, інфармацыі пра выраб выбуховых сродкаў.