Юрый Зісер: Астранамічнымі штрафамі справа БелТА не скончыцца

Усе грошы, на якія дзяржава абрабуе журналістаў і іх сем'і, не кампенсуюць дзяржаве і малой часткі выдаткаў на вядзенне гэтага Кафкіянскага працэсу, лічыць заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер.

fb214020_z3nms.png.jpg


Пра гэта заснавальнік і саўладальнік парталу TUT.BY Юрый Зісер напісаў у сваім фэйсбуку:

"Калі вы вырашылі, што астранамічнымі для журналістаў сумамі кампенсацыі "шкоды" па справе БелТА ўсё скончыцца, — вы наіўныя. Гэта толькі пачатак. Дзяржава яшчэ можа абкласці вялікімі штрафамі, а таксама можа выставіць дзяўчатам кошт экспертыз кампутараў і мабільных тэлефонаў, якія былі адабраныя пры вобшуку. У тым ліку, напрыклад, Золатава заплаціць за экспертызу ноўтбука сына, які быў яму падараваны на дзень нараджэння роўна напярэдадні шмону, а таксама трынаццаці канфіскаваных з шафы старых тэлефонаў ўсёй сям'і, што шмат гадоў не выкарыстоўваліся. Сумы будуць для журналістаў вельмі вялікімі — гэта іх заробак за шмат гадоў наперад: улада са скуры вылазіць, каб прадэманстраваць перад тэлегледачамі БТ (таму што ўсе астатнія ўсё разумеюць) справу сусветнага маштабу, а журналісты — ворагі народа, таму прымусіць іх і іх сем'і "падзяліцца з дзяржавай" — з пункту гледжання любога суда добрая справа.

Зрэшты, усе грошы, на якія дзяржава абрабуе журналістаў і іх сем'і, не кампенсуюць дзяржаве і малой часткі выдаткаў на вядзенне гэтага Кафкіянскага працэсу. А аб фінансавых стратах краіны з-за пагаршэння інвестыцыйнага клімату і казаць не варта. Вось такая эканоміка працэсу на бягучы момант. Зрэшты, дзяржаве не позна страціць яшчэ больш грошай і іміджу ў выпадку прызначэння будучым судом нефінансавых пакаранняў, накшталт умоўных тэрмінаў ці пазбаўлення права на прафесію… 

Абвінавачванне па справе "БЕЛТА было высунутае шасці рэдактарам Tut.by, галоўнаму рэдактару БелаПАН Ірыне Леўшынай, карэспандэнту БелаПАН Таццяне Каравянковай, карэспандэнту «Deutsche Welle» Паўлюку Быкоўскаму. З 9 журналістаў, якіх абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі, запатрабавалі каля 60 тысяч рублёў.

«Мы самі не разумеем, навошта гэта (маецца на ўвазе «справа БЕЛТА». — рэд.). Але відавочна, што гэта — найперш ціск на TUT.BY, якому больш за ўсё дасталася», — адзначыла пасля допыту ў Следчым камітэце Таццяне Каравянковай.



0f116dca_8eed_472c_8c84_311459b1938b_w650_r0_s_1.jpg