У Беларусі тры новыя палітвязні, у тым ліку мужчыны, якія «ішлі» на спужанага сілавіка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек. Цяпер у іх спісах 1309 палітычных зняволеных, хаця насамрэч іх значна больш.
Палітвязнямі прызнаны:
Аляксей Іванчыкаў — асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, за спробу ўцячы пры затрыманні, за выказванне крытыкі ў дачыненні да сяброў выбарчай камісіі падчас рэферэндуму, а таксама за антываенныя выказванні;
Андрэй Андрэеў —
асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за пагрозу гвалту ў дачыненні да вайскоўца падчас антываеннага мітынгу, за некалькі зробленых крокаў у бок
гэтага вайскоўца, якія суд палічыў пагрозлівымі паводзінамі;
Аляксандр Комар —
асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за пагрозу гвалту ў дачыненні да вайскоўца падчас антываеннага мітынгу, за некалькі зробленых крокаў у бок
гэтага вайскоўца, якія суд палічыў пагрозлівымі паводзінамі, і за рэгістрацыю ў
тэлеграм-боце плана «Перамога».