У Беларусі сёння знайшлі амікрон. І адразу ў чатырох хворых
Сёння, 29 снежня, сярод тэстаў на COVID-19 у Беларусі выявілі новы варыянт каронавіруса — амікрон.
Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале «Официальный Минздрав».
Адзначаецца, што 29 снежня “з усіх, узятых у пацыентаў тэстаў, спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя ў 4-х чалавек выявілі новы варыянт каронавіруса – амікрон”. Гэта пакуль першыя афіцыйна пацверджаныя выпадкі заражэння новым варыянтам каронавіруса ў Беларусь.
Міністэрства аховы здароўя адзначае, што ва ўсіх пацыентаў “адзначаецца лёгкае цячэнне інфекцыі”.
Нагадаем, яшчэ тыдзень таму міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў, што штам каронавіруса "амікрон", відаць, ужо прысутнічае ў Беларусі, хоць афіцыйна ён яшчэ і не выяўлены.