У Беларусі прышчэплена больш за 700 тысяч чалавек, за суткі выяўлена 586 выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежыя даныя аб вакцынацыі ад COVID-19 і захворваннях. Па стане на 13 ліпеня ў краіне поўны курс прышчэпак прайшлі 717,2 тыс. чалавек, а першую дозу атрымалі 1,13 млн.
За суткі былі выяўленыя 586 новых выпадкаў COVID-19. Усяго ж дыягназ быў пацверджаны ў 429 181 чалавека, піша REFORM.by.
Выпісаныя за дзень 532 пацыенты. Агулам ачунялымі лічацца 422 374 чалавекі.
Яшчэ 10 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй памерлі за суткі. Агульная колькасць ахвяр пандэміі дасягнула 3276.