У Беларусі 940 новых выпадкаў COVID-19

Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку па стане на 14 ліпеня. За суткі было зарэгістравана 940 новых выпадкаў COVID-19. Агульная колькасць захварэлых з пачатку пандэміі дасягнула 430 121.

photo_2021_05_15_13_59_18.jpg


Выпісаныя з бальніц за дзень 1030 пацыентаў. Усяго ж ачунялымі лічацца 423 404 пацыенты, піша REFORM.by.

За суткі памерлі яшчэ 11 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 3287 памерлых.

У краіне зрабілі 7,02 млн. тэстаў, з якіх 19 166 — за суткі.