У Беларусі плюс пяць новых палітвязняў. Агулам іх ужо 342
Праваабарончая супольнасць патрабуе неадкладна вызваліць палітвязняў Станіслава Паўлінковіча, Валерыя Лазу, Юрыя Карніловіча, Паўла Бераснева, Віталя Зарадзея і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх, піша «Салідарнасць».
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра наступных асоб, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і абразу дзяржаўных сімвалаў:
Станіслаў Паўлінковіч — асуджаны прысудам суду Магілёўскага
раёна на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
паводле арт. 391 КК («Абраза суддзі»), накіраваны для адбыцця пакарання;
Валерый Лаза — асуджаны прысудам суду Светлагорскага раёна на
два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову
адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), накіраваны для
адбыцця пакарання;
Юрый Карніловіч — асуджаны прысудам суду Заводскага раёна г.
Мінска на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову
адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), накіраваны для
адбыцця пакарання;
Павел Бераснеў — асуджаны прысудам суду Маладзечанскага раёна
на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову
адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), накіраваны для
адбыцця пакарання;
Віталь Зарадзей — абвінавачаны паводле арт. 391 КК («Абраза суддзі»),
заключаны пад варту ў СІЗА г. Брэста.
Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі Станіслава
Паўлінковіча, Валерыя Лазы, Юрыя Карніловіча, Паўла Бераснева і Віталя Зарадзея
палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а
іх саміх — палітычнымі зняволенымі.
Заяву з патрабаваннямі неадкладна вызваліць усіх палітычных
зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны падпісалі
праваабарончы цэнтр «Вясна», РГА «Прававая ініцыятыва», Беларускі дом правоў
чалавека імя Барыса Звозскава, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend,
«Ініцыятыва FORB», Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларуская асацыяцыя журналістаў і
іншыя арганізацыі.