У Беларусі афіцыйна выяўлена 1862 новых выпадкі COVID-19

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1862 новых выпадкі каронавіруса, выпісана 2894 пацыенты. Афіцыйную статыстыку паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

w1056h594fill_1.jpg


Усяго ў Беларусі з 2020 года зарэгістравана 632 887 выпадкаў COVID-19, з іх на дадзены момант 614 098 — ачунялыя пацыенты, паведамляе REFORM.by.

За апошнія суткі, паводле афіцыйнай статыстыкі, памерла 13 пацыентаў з каронавірусам. Усяго Міністэрствам аховы здароўя афіцыйна прызнана 4888 смерцяў ад гэтай хваробы.

За час эпідэміі ў краіне праведзена 10 млн 107 тыс. 334 тэстаў на COVID-19, з іх 44 545 — за апошнія суткі.