У Беларусі 802 новыя выпадкі каронавіруса за суткі
Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку захворвання кавідам па стане на 23 чэрвеня. За суткі ў краіне зарэгістраваныя 802 новыя выпадкі COVID-19. Усяго ж з пачатку пандэміі дыягназ быў пацверджаны ўжо ў 412 353 чалавек.

Выпісаныя за дзень 805 пацыентаў. Агульная колькасць ачунялых складае 405 045 чалавек, паведамляе REFORM.by.
За суткі памерлі 9 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж афіцыйна з каронавірусам звязана 3072 смерці.
У краіне зроблена 6,686 млн. тэстаў, з іх за суткі — 19 176.