У Беларусі 27 лютага затрымалі мінімум 545 чалавек. МУС паведаміла пра 800
Тэлеграм-канал «Спісы затрыманых» са спасылкай на валанцёраў паведамляе, што вядомыя прозвішчы 545 затрыманых па ўсёй краіне.
Сярод затрыманых 147 жанчын, 388 мужчын.
З РУУС адпусцілі толькі 11 чалавек.
Траіх з Партызанскага і Ленінскага РУУС Мінска забрала хуткая.
Да суда затрыманыя могуць знаходзіцца на Акрэсціна ці ў РУУС, якое затрымлівала. Спісы ІЧУ і ЦІП Акрэсціна не дае, пазнаваць па тэлефоне ці ў дамафон на месцы можна сёння.
Суды павінны быць праведзены не пазней за 72 гадзіны з моманту затрымання. Звычайна суд таго раёна, дзе быў аформлены пратакол затрымання РУУС.
Пошук па прозвішчы зручны на сайце: spiski.live
Адказы на многія пытанні вы знойдзеце на сайце: http://0908help.tilda.ws
Нагадаем, учора ў Беларусі адбыліся акцыі супраць вайны з Украінай. Сваю пазіцыю людзі агучвалі на выбарчых участках падчас галасавання на канстытуцыйным рэферэндуме, а таксама на пратэстах увечары.
Дапоўнена: МУС паведамляе пра 800 затрыманых.