Тыдзень шведскай кухні ў Мінску
У рамках Тыдня Швецыі
з 29 траўня па 4 чэрвеня ў сталічных рэстаранах і кавярнях пройдзе Тыдзень шведскай кухні.
У мінчан і
гасцей сталіцы з’явіцца цудоўная магчымасць пакаштаваць шведскія традыцыйныя
стравы: граўлакс, суп з шыпшыны, смёргосторт, “Спакусу Янсана”, біфштэкс а-ля
Ліндстром, тэрын з аляніны пад соўсам з чорных парэчак, ўлюбёную страву
Карлсана — тэфтэлі з бруснічным соўсам, торт “Прынцэса”, шафранавыя булачкі і
шмат чаго іншага.
Спецыяльнае шведскае меню прапануюць кавярні і рэстараны
“Spoon”
(вул. Бірузова, 10А), “Вестфалія” (пр-т
Газеты Праўда, 11), “Kitch’n” (вул. Камсамольская, 8), “Wood&Fire” (вул. Францыска Скарыны,
1). Шведскі сэт можна будзе замовіць у рэстаране “The View” (пр-т Пераможцаў,7А)
і “Віннай шафе” (вул. Рэвалюцыйная, 30). Рэстаран Arborea гатэля “Рэнесанс”
(пр-т Дзяржынскага, 1е) 28 траўня прапануе шведскі бранч, а на працягу ўсяго
Тыдня Швецыі пачастуе гасцей бізнес-ланчам са шведскім смакам. У меню a la Carte бара “Свабоды 4” (пл. Свабоды, 4) вы таксама зможаце
выбраць шведскія стравы на свой густ.
Усе аматары шведскай кухні змогуць пачаставацца шведскімі
традыцыйнымі стравамі і на вялікім фудкорце, які будзе працаваць у суботу, 3 чэрвеня,
на плошчы Свабоды. Вас будуць частаваць “Catering Service”, “Fresh Catering”, “Clever
Irish Pub”, “Royal Kebab&Salads”, “Веранда”, “NRG group”, “Kitch'n”, “Spoon”, “Свабоды 4”,
“FoodTruck.Minsk”
Смачна есці!
Кантактныя асобы: Алеся Літвіноўская +37529 1414071; alesia.litvinouskaja@gov.se
Настасся
Сідарава +375 29 655 37 38; nastassia.sidarava@gov.se
Паводле прэс-рэлізу
Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь