Трыпціх “Раўнадушша забівае”
У межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Адным з накірункаў дзейнасці з’яўляецца інфармаванне насельніцтва краіны аб тым, што Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захаваўся гэты варварскі від пакарання.
Інфармаванне насельніцтва адбываецца рознымі шляхамі, праз раздачу буклетаў і ўлётак, распаўсюд налепак, банераў, а таксама і праз распаўсюд рознага кшталту медыя-прадукцыі.
Паспяховым прыкладам з’яўляецца мультыплікацыйны фільм “Палёт”, створаны таленавітымі валанцерамі кампаніі. Гэта анімацыйная стужка, раскрывае тэму бесчалавечнасці і жорсткасці смяротнага прысуду ў Беларусі http://youtu.be/mH2SYEJsUdU
А да гэтага, маладыя дзяўчаты з магілёўскага рэп-гурта “Прадмова” Роня Роніч і Каця Красавік пры ўдзеле Уладзіміра Някляева, Адама Глобуса, Любові Кавалёвай і праваабаронцаў, стварылі і запісалі рэп супраць смяротнага пакарання http://youtu.be/mqjEVE0W7Cs
“Як паказвае практыка, — кажакаардынатар кампаніі, праваабаронца Андрэй Палуда, гэтыя намаганні не праходзяць безвынікова, і добрае свед чанне таму, не толькі колькасць праглядаў ролікаў, але і тое што на адрас кампаніі простыя людзі — якія неабыякава ставяцца да гэтага пытання, дасылаюць самастойныя працы на важную для грамадства тэму.
Такіх прац мы ужо атрымалі некалькі, і вырашылі выставіць адну з іх для агульнага прагляду. А ўвогуле ў будычыні плануем правесці конкурс такіх работ, а лепшыя з іх —
заахвоціць” .
spring96.org
відэа можна паглядзець тутhttp://spring96.org/be/news/61235