Труп докшыцкай "чупакабры" выкралі невядомыя

Мяркуюць, што зламыснікі вырашылі зарабіць на продажы "таямнічай жывёлы". Нагадаем, што некалькі дзён таму з'явіліся паведамленні пра невядомую жывёлу, забітую ў Докшыцкім раёне Віцебшчыны каля малочнатаварнай фермы. Істота нападала на кароваў і цялятаў.



cupakabra2607.jpg

Труп докшыцкай "чупакабры". Фота — dokshitsy.by

Мясцовыя спецыялісты, аднак, апазналі ў забітай жывёле янотападобнага сабаку. Докшыцкі егер Іосіф Войніч кажа, што проста жывёла хворая на лішай ды яшчэ і паліняла ўлетку, таму мае такі "непрэзентабельны" выгляд.

Труп жывёлы меў вельмі непрыемна пах, бо пачаў раскладацца. Таму супрацоўнікі мясцовай ветлякарні вынеслі яго на вуліцу, піша газета "Родныя вытокі". Гэтым і скарысталіся невядомыя, якія скралі труп.

euroradio.fm