Трэці беларускі аўтамабіль для медыкаў АТА

Валанцёр Андрэй Стрыжак, які збірае ў Беларусі сродкі для Першага дабравольчага шпіталя імя Пірагова, сустрэўся ў Гродна са сваімі калегамі-валанцёрамі.

 



11390340_1009177755801129_5854852299742139572_n_833x400.jpg

На дадзены момант у зоне антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходняй Украіне ўжо працуе дзве машыны, грошы на якія збіралі беларускія валанцёры — гэта „Мая” і „Ратаўніца”.

Якім будзе трэці аўтамабіль Андрэй распавёў слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

— Трэцяя машына, на якую мы збіраем, добраахвотны шпіталь яшчэ да канца не вызначыўся, што гэта будзе, але хутчэй за ўсё гэта будзе Джып для часткі медыкаў з перадавога хірургічнага аддзела, або для іншых мэт. Там дарогаў і так няма — гэта машына патрэбная для таго, каб ездзіць менавіта па тых участках, якія цяжка даступныя. Добраахвотны шпіталь працуе з мясцовымі жыхарамі, з вайскоўцамі ды палоннымі сепаратыстамі, якіх спачатку прыводзяць у прытомнасць, а потым ужо перадаюцца спецслужбам для працы з імі.

Па словах Андрэя Стрыжака, беларусам трэба сабраць палову сумы, бо ёсць замежны спонсар, які абяцаў зрабіць так званы „дабл”, падвоіць суму, што і было зроблена ў папярэднія разы.

Беларускае Радыё Рацыя