Топ-менеджары банка «БелВЭБ» выйшлі на волю
Паведамляецца, што за іх заплацілі вялікі выкуп.
Як стала вядома «НН», сёння на волю выйшлі затрыманыя на мінулым тыдні топ-менеджары банка «БелВЭБ». Умовай выхаду стала «кампенсацыя шкоды» ў кратным памеры.
Нагадаем, раней мы паведамлялі пра сэнс прэтэнзій сілавікоў і Нацбанка да банка «БелВЭБ»: гэта «драбленне бізнесу і сыход ад падаткаў» праз стварэнне ІТ-кампаній у льготнай зоне ПВТ, а таксама вывядзенне дывідэндаў без працэнтаў праз падкрэслена легальную схему сацыяльнага страхавання, створаную «Прыёрбанкам». Налічаны памер «шкоды» склаў, у эквіваленце, 8 мільёнаў долараў.
29 сакавіка ў банк «БелВЭБ» прыйшлі сілавікі. Былі затрыманыя восем прадстаўнікоў дзейнага і былога кіраўніцтва, у тым ліку былы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі. Пазней Мацюшэўскі выйшаў на волю.