Топ-5 парад па паляпшэнні гарадской мабільнасці ў Беларусі ад брытанскага эксперта
«Задача транспартнай сістэмы — перасоўванне людзей, а не транспартных сродкаў», — гэта адна з вядомых цытат прафесара Пенсільванскага ўніверсітэта Вукана Вучыка.
Удзельнікі
семінара «Новыя
інструменты інтэграванага гарадскога і транспартнага плавання»
«Разумныя гарады і мабільнасць»
(Будапешт, Венгрыя).Адмова ад бензіна і дызеля
«Некаторыя мэты, якія можна звязаць з устойлівай гарадской мабільнасцю, надзвычай амбітныя — напрыклад, адмовіцца ад традыцыйнага паліва ў гарадах. Гэта значыць, мы павінны перайсці электрамабілі ці альтэрнатыўныя віды паліва. Праграмы па пераходзе на новыя віды паліва будуць распрацаваныя ўсімі гарадамі Еўрасаюза да канца 2016 года», — расказаў Джэром Сімпсан.
На фота адна з мадэлей электрамабілю каля крыніцы падсілкавання
Рэгуляванне ці абмежаванне доступу ў цэнтр горада
Адным са шляхоў развіцця гарадской мабільнасці бачыць рэгуляванне ці абмежаванне доступу ў цэнтр гарадоў.Выкарыстанне ровараў, у тым ліку грузавых
Эксперт Джэром Сімпсан некалькі разоў узгадваў карысць ад развіцця веласіпеднага руху. Паводле статыстыкі, прыведзенай ім, тыя, хто рэгулярна ездзіць на ровары, жывуць на 2 гады даўжэй і бяруць на 15% менш бальнічных.Аднак апроч таго, эксперт надае асаблівую ўвагу свабоднаму перасоўванню тавараў і паслуг у буйных гарадах. На яго думку, усё больш важную ролю будуць адыгрываць грузавыя веласіпеды. Яны каштуюць нашмат танней за матарызаваныя віды транспарту і пры гэтым не забруджваюць паветра і не патрабуюць ніякага паліва.
«Ад 51% да 68% усёй гарадской лагістыкі можа быць выкарыстана з дапамогай ровараў звычайны ці грузавых
»
, — перакананы Джэром Сімпсан. Гэта скароціць колькасць грузавікоў у цэнтры горада.Сумеснае выкарыстанне аўтатранспарту
Гэта адзін з трэндаў на Захадзе. Выкарыстанне аўтамабілю, у салоне якога знаходзіцца толькі адзін кіроўца, стварае лішні трафік і б’е па экалогіі.
ОДБ: Практыка «
»
(сумеснага выкарыстання аўто) шырока распаўсюджана ў большасці краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, яна значна зніжае выдаткі падарожнікаў і дапамагае захаваць навакольнае асяроддзе.Развіццё чыгуначнага і воднага транспарту
На
думку эксперта, пасажырскія і грузавыя перавозкі мусяць на 50% перайсці з
аўтатранспарту на чыгунку і водны транспарт.
Якую
выгаду атрымае грамадства ад рэалізацыі гэтых прапаноў і далейшага развіцця
ўстойлівай гарадской мабільнасці?
Эксперт Джэром Сімпсан мяркуе, што перавагі будуць мець розныя сацыяльныя і эканамічныя групы. Людзі змогуць зашчадзіць грошы, калі ходзяць пешшу ці карыстаюцца веласіпедам альбо грамадскім транспартам, а не асабістым аўтамабілем.
Эканамічны сектар, у тым ліку транспартыя кампаніі, атрымаюць большую колькасць кліентаў. Таксама будуць мець попыт распрацоўка прыладаў мабільнасці і экалагічных ініцыятыў. Нарэшце, грамадства атрымае лепшае экалагічнае асяроддзе і эканомію ў сферы аховы здароўя.
Паводле by.odb-office.eu