Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі
Лаўрэатамі першай Прэміі Цёткі зрабіліся Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі «Сем ружаў» (у намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў») і Кацярына Дубовік, мастачка гэтай жа кнігі (у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне»). Кніга «Сем ружаў выйшла ў выдавецтве «Галіяфы». Цырымонія ўзнагароджання прайшла 3 траўня ў прасторы «Корпус8».
Журы таксама адзначыла найлепшыя працы ў абедзвюх намінацыях.
Літаратурны спіс:
1. А. Аблажэй. Красамоўнае сэрца. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
2. А. Бадак. Зорка для вавёркі. — Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015.
3. Р. Баравікова, У. Ліпскі. Бусева школа. Казкі. — "Харвест", 2015.
4. Н. Бучынская. Атракцыёны для вадзянікоў. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
5. В. Гардзей. Лясная трывога. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
6. М. Зізюк. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя. — “Галіяфы”, 2015.
7. С. Мінскевіч. Вялікія прыгоды Какоса Маракоса. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
8. А. Шэін. Сем камянёў. — “Пазітыў-цэнтр”, 2015.
9. Н. Ясмінска. Сем ружаў. — “Галіяфы”, 2015.
Мастацкі спіс:
1. А. Аблажэй: Аблажэй А. Красамоўнае сэрца. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
2. Г. Булатава: Зізюк М. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя. — “Галіяфы”, 2015.
3. К. Дубовік: Ясмінска Н. Сем ружаў. — “Галіяфы”, 2015.
4. М. Каратаева: Аляксеева В. Як мядзведзь пчаляром стаў. — Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015.
5. Н. Кійко: Хадановіч А. Нататкі таткі. — “Медыял”, 2015.
6. Г. Лабадзенка: Лабадзенка Г. Дзіцячая заМова 2. 2015.
7. Ю. Пякіна: Гардзей В. Лясная трывога. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
8. В. Раманюк, А. Капульцэвіч: Церашкова А. Англійская мова: слова за словам. — “Мастацкая літаратура”, 2015.
9. А. Сацута: З рога ўсяго многа: беларуская народная казка. — Электроннае выдавецтва “Краіна казак”, 2015.
У журы першай Прэміі Цёткі ўвайшлі: Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла, Васіліса Паляніна-Календа, Валерый Славук, Павел Татарнікаў. Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію можна знайсці на сайце ciotka.by.