ТЭРМІНОВА! Людзі, патрэбна ваша добрае сэрца!

У Мінску на Гурскага няма свабодных вальераў. Пакоі забітыя шчанюкамі. Сабак вязуць штодня. Шмат каго чакае эўтаназія.

331878657_1359638364857270_635277632219561356_n.jpg

Ідыёты падкідваюць шчанюкоў прама да плота. На бягучы момант ставіць сабак больш няма куды. Больш за сотню сабак чакаюць вырашэння свайго лёсу. І цяпер менавіта той момант, калі забраць з Гурскага аднаго раўназначна выратаванню двух. Яго і таго, чыё месца вызваліцца.

Гэта жахліва. Кожны дзень адлоў прывозіць новых сабак. Штодня людзі выкідаюць на вуліцу сваіх гадаванцаў. Кідаюць у лесе шчанюкоў. Топяць. Закапваюць жыўцом. Больш “жаласлівыя” прыносяць на Гурскага, 42. І ніхто не задумваецца пра тое, што жывёлінкі там вельмі часта пачынаюць хварэць, а хворых лячыць няма каму. Яны першыя ў чарзе на ўсыпленне. На забойства. Толькі ўжо, канечне, не рукамі тых, хто іх прынёс.

А яшчэ ў чарзе на смерць тыя, хто даўно сядзіць у паўзгрызеных будках на бетоннай падлозе. За кратамі. У мароз  і спёку. І тыя, каму выпала “шчасце” стаць старымі і непатрэбнымі гаспадарам. Іх прывезлі на Гурскага і здалі тыя, каго яны любілі больш за жыццё. Гэты іх, старых, хворых, непрываблівых ці нелюбімых забіваюць у першую чаргу. Каб вызваліць месца наступным. Тым, каму не пашчасціла нарадзіцца любімымі і чаканымі.

Людзі, мілыя, азірніцеся! Хто як не вы зараз можаце дапамагчы гэтым няшчасным? Ім не трэба шмат: міска ежы, цёплая посцілка і любімы гаспадар. Узамен вы атрымаеце столькі любові і шчасця, якіх хопіць, каб перажыць сённяшнія цяжкія часы.

Прыходзьце, выбірайце. Ратуйце.

Калі вы хацелі кагосьці выратаваць і сумняваліся, то вось ён — момант, калі сумнявацца ўжо нельга.

На фота першыя прэтэндэнты на эўтаназію... Яна ў нас праводзіцца вельмі негуманна. Агонія ўдушша, што можа быць страшней?!

Кандыдаты на ўсыпленне:

1. Матуля. Выкарміла шчанюкоў. Малых разабралі, мамулю перавялі назад у вальер. Дзікуша, трэба сацыялізаваць. Стаіць больш года.

2. Вудзі, двойчы здалі. Са слоў тых, хто здаў — кусаецца. Непрадказальны.

3. Кабель. Кусаецца. Чапаць сябе не дае.

4. Кабель. Забіралі з пад'езда. Кажуць, кідаўся на людзей.

5. Кабель. Адмова з кватэры, кажуць, кідаўся на гаспадароў. На «Фауне», гэтак жа, дабрынёй не вызначыўся.

6. Кабель. Стаіць больш года. Баязлівец і дзікуша, ад страху шпурляе на ўсё, што рухаецца.

Іх заб'юць першымі. Але можа якраз вас яны і чакаюць. І з вамі раскрыюцца ўсёй сваёй сабачай душой. Спяшаецеся выратаваць!

Адрас: Мінск, вул. Гурскага, 42, 1-шы паверх, «Фауна горада». Рэжым працы: штодня з 9.00 да 19.00, абед з 13.00 да 14.00.

Пры сабе мець пашпарт, ланцужок, аброжак.