Тэлеграм-канал «Матолька дапамажы» назваў дзяржструктуры, дзе звальняюць людзей «па палітычных спісах»

Паводле інфармацыі, якая паступіла ў бот ТГ-канала вядомага блогера, чысткі кадраў прайшлі нават у папраўчай калоніі.

trudovaya.jpg

Як паведамляе тэлеграм-канал «Матолька дапамажы», людзей звальнялі па «спісах» у наступных структурах: Дзяржаўны камітэт па маёмасці, ВК №3 «Віцьба», Міністэрства па падатках і зборах, МУС, «Магілёўэнерга», 2-я ГКБ, упраўленне БЧ, Мінгаз, Белмытнясэрвіс, Дэпартамент ядзернай і радыяцыйнай бяспекі МНС РБ, БелДжы.
Паводле «Салідарнасці».