Таццяна Севярынец дома. У ізалятар да яе двойчы выклікалі хуткую

Актывістка і маці палітыка і палітвязня Паўла Севярынца — па патрабаванні медыкаў адпусцілі дадому з СІЗА, куды яе адвезлі пасля затрымання 14 кастрычніка. Пра гэта Tut.by паведаміў яе муж Канстанцін Севярынец.

Таццяне Севярынец-66 гадоў. Яна — настаўнік рускай мовы і літаратуры, зараз на пенсіі. Маці траіх дзяцей і бабуля семярых унукаў. Каардынатар незарэгістраванай партыі БХД у Віцебскай вобласці. Фота: Ігар Мацвееў, TUT.BY

Таццяне Севярынец-66 гадоў. Яна — настаўнік рускай мовы і літаратуры, зараз на пенсіі. Маці траіх дзяцей і бабуля семярых унукаў. Каардынатар незарэгістраванай партыі БХД у Віцебскай вобласці. Фота: Ігар Мацвееў, TUT.BY



У Дзень маці, 14 кастрычніка, Таццяну Севярынец затрымалі каля пад'езда яе дома і адвезлі ў Першамайскі РАУС.

— У РАУС Таццяна знаходзілася паўсутак: з абеду і да двух гадзін ночы. Потым яе адвезлі ў СІЗА. Ёй стала дрэнна: падняўся ціск, гіпертанічны крыз. Некалькі разоў прыяжджала хуткая дапамога. Медыкі настаялі, каб Тацяну па стане здароўя адпусцілі дадому. Супрацоўнікі міліцыі, кажа жонка, рабіць гэтага не хацелі, але былі вымушаныя падпарадкавацца патрабаванню дактароў. Сёння раніцай Таццяна прыйшла дадому, — распавёў Канстанцін Северринец.

Таццяна паведаміла мужу, што яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы пенсіянераў 12 кастрычніка ў Віцебску.

— Але ніякага маршу фактычна не было: група пенсіянераў сабралася, каб падысці да гарвыканкама і сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады — адзначыў Канстанцін Севярынец.

Доказам таму, што пенсіянеры 12 кастрычніка прайшлі па цэнтры Віцебска прыкладна 300 метраў, служыць стрым, які вяла адна з гараджанак — Алена Янушкоўская (яе таксама затрымалі). Там бачна, што пажылыя людзі пачалі рух у раёне перасячэння вуліц Замкавай і Леніна, прайшлі па Леніна каля Мастацкага музея і збочылі да гарвыканкама. Пры гэтым яны нічога не скандавалі, але неслі некалькі плакатаў.
https://nashaniva.by/?c=ar&i=260789