Што такое PIT і чаму беларусам у Польшчы яго варта запаўняць?
У Польшчы завяршаецца тэрмін падачы падатковай справаздачы PIT: апошні дзень – 30 красавіка. Чаму беларусам не варта карыстацца магчымасцю аўтаматычнай падачы дэкларацыі?
Чаму важна падаваць гэтыя дакументы, а таксама як працэдура можа дапамагчы беларускім арганізацыям, паспавёў Радыё Рацыя актывіст Алесь Лапко:
— Чаму важна запаўняць PIT і не прапускаць гэтую працэдуру?
— Насамрэч, ёсць дзве асноўныя прычыны, чаму важна запаўняць PIT. Па-першае, ты сам дазнаешся, колькі ты зарабіў за мінулы год, колькі падаткаў заплаціў. Па-другое, важна таксама ведаць і кантраляваць сваю падатковую адказнасць, у тым ліку перад дзяржавай і перад грамадствам. Грамадская адказнасць заключаецца ў тым, што можна таксама накіроўваць 1.5% на канкрэтныя рэчы, на канкрэтную падтрымку. Падтрымку арганізацый, падтрымку нейкіх ініцыятыў: будзь то лячэнне дзіця, альбо падтрымка нейкіх прытулкаў для жывёл, і г.д. Бо шмат хто не запаўняе.
Ведаю, што беларусы, якія прыязджаюць, вельмі адказныя, хочуць сачыць, як гэта ўсё робіцца. За апошнія некалькі гадоў вельмі спрасцілася ўся гэтая працэдура, таму што раней трэба было ўручную ўсё гэта адносіць, перад гэтым наогул у папяровым выглядзе ўсё запаўняць. Зараз жа гэта на аўтамаце, і калі ты сам не зложыш, яно аўтаматычна адправіцца да канца красавіка, і можна нават не займацца гэтым. Але гэта не азначае, што ўсё будзе правільна, гэта па-першае.
Па-другое, ты не зможаш выбраць арганізацыю, для якой ты можаш накіраваць свае 1.5% падатку. Таму я раю ўсім спрабаваць самастойна запаўняць, ці звяртацца да спецыялістаў, якія ў першы раз могуць дапамагчы, калі баішся. Таксама ёсць шмат магчымасцяў вяртання падаткаў. То-бок калі ў цябе ёсць нейкія падатковыя зніжкі, калі ў цябе ёсць дзеці – на іх таксама ёсць зварот.
Таксама ёсць зніжка, можа людзі не ведаюць і гэта будзе лайфхак, для кожнага чалавека, які жыве ў Польшчы, ёсць кампенсацыя інтэрнэту на 2 гады. Гэтыя 2 гады павінны ісці запар, і хіба 740 злотых вяртаецца грашыма кожнаму, хто падае на тое, што ён кампенсуе інтэрнэт. Гэта падаецца ў дэкларацыі. Калі гэты інтэрнэт ў адной сямі, гэта значыць што спачатку адзін чалец сямі павінен падаваць, а праз 2 гады іншы. Гэта кампенсацыя доступу ў інтэрнэт для кожнага і кожнай, хто плаціць падаткі ў Польшчы.
“Таму прапаную ўсім падаваць PIT і падтрымліваць беларускія аб’яднанні”, – дадаў Алесь Лапко.
Што такое PIT? Як разлічыць PIT у Польшчы?
PIT — (ад англійскага Personal Incoming Tax) — гэта падатак на даходы фізічных асоб у Польшчы, нагадвае saslogistic.com.ua. Таксама PIT называюць падатковую дэкларацыю, якую неабходна падаць у падатковую інспекцыю.
Ці трэба плаціць падаткі (падаваць дэкларацыю PIT) асобам, якія атрымалі статус абароны на тэрыторыі Польшчы?
Так. Усе замежнікі, якія працавалі і атрымлівалі прыбытак у Польшчы летась, павінны выплаціць падаткі з атрыманых даходаў. І нават тым, хто пакінуў краіну, неабходна выплаціць падаткі за атрыманы ў мінулым годзе прыбытак. Апошні тэрмін падачы падатковай дэкларацыі за 2023 год – 30 красавіка 2024 года.
Льготы і вяртанне часткі сродкаў
У Польшчы ёсць шэраг ільгот, якімі можна скарыстацца пры выплаце падаткаў.
Сярод іх:
- наяўнасць непаўналетніх дзяцей;
- выдаткі на інтэрнэт;
- выдаткі на транспарт для паездак на працу;
- выдаткі на дабрачынныя ўнёскі.
Частка сродкаў таксама могуць вярнуць, калі працадаўца ўносіў больш, чым патрабуюцца на сацыяльныя ўнёскі. У такім выпадку, частка сродкаў і адлічаныя льготы падатковая можа вярнуць на банкаўскі рахунак, пазначаны ў сістэме.
Звярніце ўвагу, што вяртанне сродкаў (калі яны ёсць) адбываецца на працягу 45 дзён з моманту падачы дэкларацыі ў электронным выглядзе. І нават да 3 месяцаў у выпадку, калі вы падавалі дэкларацыю ў папяровай форме.
Пры разліку падаткаў вам прапануюць ахвяраваць 1.5% сродкаў ад падатковай сумы на дабрачыннасць. Вы самі можаце выбраць фонд або выбраць арганізацыю са спісу на сайце.
Памятаеце, што калі вы не падасце дэкларацыю PIT да канца тэрміну, то сістэма аўтаматычна будзе лічыць пададзенай дэкларацыяй тую, што аўтаматычна згенеравалася на платформе "Twój e-PIT". Аднак не ўсе льготы могуць быць улічаныя і частка сродкаў вы можаце не атрымаць.
PIT неабходна падаць своечасова ў любым выпадку. Калі гэтага не зрабіць, можна атрымаць штраф.