Што хаваецца за чырвона-зялёным дудлам Google

3 ліпеня лагатып сайта кампаніі Google змяніўся на адзін дзень — з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі. Сёння тыя, хто заходзіць на Google з Беларусі, будуць бачыць лагатып пошукавіка ў выглядзе дзяржаўнага сцяга краіны.

f2c36e41_76e4_4c75_9483_c9d980d315ed_w1023_r1_s.jpg


Google рэгулярна замяняе свой лагатып на так званыя дудлы (англ. Doodle «выводзіць крамзолі, нядбайна маляваць»). Звычайна гэта адбываецца ў святочныя дні, дні нараджэння вядомых людзей і буйныя падзеі, паведамляе tut.by.

Калі клікнуць на лагатып, адчыняюцца вынікі пошукавага запыту «Дзень незалежнасці Беларусі». Першая спасылка — артыкул з «Вікіпедыі» пра афіцыйны Дзень незалежнасці, які адзначаецца 3 ліпеня.

Другая спасылка — артыкул пра Дзень Волі, які святкуецца 25 сакавіка.

Часам дудлы бачныя толькі карыстальнікам адной краіны або рэгіёну (напрыклад, сённяшні чырвона-зялёны ўбачаць толькі беларусы), часам — больш глабальна.

А ў беларускім твітэры кампаніі Google віншаванні — з бел-чырвона-белым сцягам.

huhl.jpg

www.svaboda.org