Шматдзетнага бацьку арыштавалі на 30 сутак за БЧБ-стужку на антэне арандаванага аўтамабіля
Сёння каля 7:30 раніцы быў затрыманы Дзяніс Букаткін. Прычына — адна БЧБ-стужка на машыне. У Фрунзенскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП за «пікетаванне шляхам размяшчэння на антэне аўтамабіля БЧБ-стужкі».
На судзе Дзяніс растлумачыў, што гэты аўтамабіль ён даўно узяў у арэнду для працы. Стужку з антэны не здымаў, таму што яна яму не замінала.
Суддзя Марыя Ярохіна палічыла, што па адным пратаколе для бацькі траіх дзяцей правільным пакараннем будзе арышт на 30 сутак.
Закона, які забараняе вешаць на машыну стужкі, няма, а несуразмерныя з «правапарушэннем» пакаранні ёсць, падсумоўваюць праваабаронцы.