Шэраг затрыманняў у беларускім футболе
Праваахоўныя органы затрымалі трэнера футбольнага клуба "Смаргонь" і
экс-гульца зборнай Беларусі Мікалая Рындзюка, а таксама суддзю Андрэя
Сароку, піша "Прэсбол". Ужо з 7 чэрвеня трэніроўкі ў клубе праводзяць
асістэнты галоўнага трэнера.
На фота offside.by — Мікалай Рындзюк
Пазней з'явіліся звесткі, што суддзю Андрэя Сароку выпусцілі на волю. Аднак ад каментароў ён утрымліваецца.
Мікалай Рындзюк застаецца пад вартай.
У сераду таксама з'явілася інфармацыя пра затрыманне Андрэя Жукава — кіраўніка дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола. Паведамлялася, што яго затрымалі ў працоўным кабінеце.
Паводле Еўрарадыё