Аланд прызнаў пагрозу нападаў падчас Еўра–2016

Прэзідэнт Францыі  Франсуа Аланд заклікаў грамадзян «не баяцца».

39b6ecd6_c053_4564_ab77_f25805dfdc18_cx1_cy0_cw99_w987_r1_s_r1.jpg


Франсуа Аланд прызнаў пагрозу тэрарыстычнага нападу ў ходзе чэмпіянату Еўропы па футболе, які пачынаецца ў пятніцу, 10 чэрвеня. Але, паводле яго слоў, грамадзяне не павінны дазваляць сабе баяцца.



 У інтэрв'ю французскаму радыё прэзідэнт паведаміў, што ў 10 гарадоў для аховы футбольных матчаў будуць накіраваныя 90 тысяч супрацоўнікаў службаў бяспекі.



 Пасля нападаў у Парыжы ў лістападзе мінулага года ў Францыі да гэтага часу захоўваецца найвышэйшы ўзровень трывогі.



 Раней экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава», забароненая ў многіх краінах, заклікала сваіх паслядоўнікаў па ўсім свеце актывізавацца ў час надыходзячага месяца Рамадан.


www.svaboda.org