Святлана Алексіевіч і Анжаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі
Нобелеўская лаурэатка Святлана Алексіевіч і галівудская зорка амерыканка Анжаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі на сустрэчы, якую зладзілі «Фонд культурнай салідарнасці» разам з Amnesty International.

Акторка і пасол добрай волі ААН сказала, што надзвычай
уражаная кнігай «У вайны не жаночы твар», якую нядаўна прачытала. Яна таксама
выказала занепакоенасць наконт ціску на дзіцячы хоспіс у Гродна, за сітуацыяй
вакол якога пільна сочыць.
Анжаліна і Святлана таксама размаўлялі пра палітвязняў і
спосабы іх падтрымкі. У прыватнасці, беларуская пісьменніца распавяла пра
гісторыю 17-гадовага Мікіты Залатарова.
Размова цягнулася каля дзвюх гадзінаў.