Супрацоўнікі банка ў Мінску здолелі справіцца з пажарам да прыезду ратавальнікаў

У адміністратыўным будынку на праспекце Машэрава, 35, дзе знаходзіцца офісны будынак-"крыстал" Банка развіцця, эвакуявалі 500 чалавек, піша naviny.by.

Фота minsk.gov.by

Фота minsk.gov.by


У будынку адбыўся пажар. У памяшканні архіва на сёмым паверсе загарэлася ізаляцыя электраправадоў і пластыкавых элементаў вентылятарнага даводчыку.
Па дадзеных МНС, паведамленне аб задымленні паступіла ў 10.46, праз 4 хвіліны супрацоўнікі МНС ужо былі на месцы. Аднак іх дапамога не спатрэбілася — супрацоўнікі Банка развіцця самі справіліся з пажарам. Тым не менш 500 чалавек было эвакуявана з будынку. Ніхто не пацярпеў.