Супраць папулярнага блогера Андрэя Павука распачалі новую крымінальную справу
Пракуратура паведамляе, што ў адным з відэаролікаў на хостынгу YouTube падазраваны публічна абразіў работніка пракуратуры горада Мінска.
Супрацьпраўныя
дзеянні кваліфікаваныя па арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У кастрычніку
пракуратура ўжо заводзіла справу на блогера «П.» за абразу пракурора Рэчыцкага
раёна.
Паводле «Нашай Нівы».