«Сумленныя людзі» запусцілі чат-бот для чыноўнікаў
Яго мэта — дапамагчы супрацоўнікам органаў дзяржаўнага кіравання выказаць сваю падтрымку народным патрабаванням.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/partyzanski_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__20__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
"У органах дзяржаўнага кіравання працуюць больш за 100 тысяч чалавек. Менавіта ў вашых руках магчымасць спынення крызісу, які паўстаў з-за фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта і гвалту з боку сілавых органаў", — заклікаюць стваральнікі бота.
Чат-бот @honest_dialog_bot працуе ў Telegram і Viber. Пры жаданні карыстальнік можа захаваць ананімнасць.
Пасля запуску бота карыстальніку прапануюць прайсці апытанні, ці падтрымлівае ён народныя патрабаванні.
Падрабязнасці на сайце dialog.honest-people.by