«Сумленныя людзі» далі справаздачу, колькі атрымалі дапамогі і на што яе патрацілі
Ініцыятыва «Сумленныя людзі» адсправаздачылася пра атрыманыя сродкі і мэтавыя ўкладанні. На сайце праекта падрабязна расказваецца, куды пайшлі сродкі, пералічаныя ахвярадаўцамі і неабыякавымі людзьмі.
Удакладняецца, што для эфэктыўнай дзейнасці каманды патрабуецца больш за 32 тысячы еўра штомесяц, перадае Радыё Свабода.
Структура расходаў:
- Фінансаванне каманды ў эміграцыі — 26 450 еўра
- Выдаткі на медыя-падтрымку — 5 000 еўра
- Тэхнічная інфраструктура — 925 еўра.
Да верасня ініцыятары кампаніі жылі за ўласныя сродкі, збор грошай стартаваў у жніўні, калі стала зразумела, што дзейнасць супольнасці не завершыцца пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Цяпер у камандзе 23 чалавекі.
Агулам сабрана 183 978 еўра праз розныя платформы:
- PayPal (€ 51 166)
- Уласныя сродкі заснавальнікаў (€ 43 200)
- Facebook (€ 40 461)
- Праект «Хуткая ўзаемадапамога» (€ 39 400)
- Банкаўскія пераводы (€ 9 751)
Выдаткі на дзейнасць ад 1 чэрвеня да 30 лістапада:
- Утрыманне каманды з 23 чалавек (841 еўра/месяц/чалавек) — € 58 044
- Дапамога затрыманым актывістам ініцыятывы і іх сем’ям — € 39 400
- Прасоўванне інфармацыйных матэрыялаў — € 71 646
- Тэхнічная інфраструктура і абсталяванне — € 3 780
- Рэшта на будучы перыяд — € 11 108.
Цяпер ініцыятыва працуе ў наступных напрамках:
- Цэнтр дапамогі страйкоўцам
- Хуткая ўзаемадапамога
- Сумленны універсітэт
- Справы аб фальсыфікацыі выбараў
- Дыялог з народам
- Праект «Перамен»
- Выяўленьне саўдзельнікаў злачынстваў.
«Сумленныя людзі» — каманда беларусаў, якая пачала фармавацца яшчэ на старце выбарчай кампаніі і працавала на валянцёрскіх пачатках.
Частка людзей праз пагрозу затрымання была вымушаная пакінуць краіну. Але некаторыя застаюцца ў Беларусі і працягваюць дзейнасць, акрамя асноўнай працы.